ВЫБОРЫ 2018: “Я – малады выбаршчык”

Среда, 14 февраля 2018 11:35  |  Источник  Газета "Чырвоная зорка", Вера ЛУКАШЭВІЧ

Пазнавальны квэст пад такой назвай для юнакоў і дзяўчат, якія сёлета будуць галасаваць упершыню, прайшоў на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Труса. Яго арганізатарамі выступілі супрацоўнікамі бібліятэкі сумесна з райкамам БРСМ.

Ролю знаўцы выбарчага права на сябе прымерыла бібліятэкар чытальнай залы Алена Аўсеенка. Разам з ёю юнакі і дзяўчаты, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пазнаёміліся з літаратурай, у якой можна знайсці адказы на пытанні, што тычацца правядзення выбараў у нашай краіне. Пасля маладым выбаршчыкам прапанавалі падзяліцца на каманды і адказаць на пытанні квэста, наведаўшы чатыры станцыі. Юнакі і дзяўчаты прыгадвалі літаратурныя творы, разгадвалі крыжаванку, дэманстравалі кемлівасць і эрудыцыю пры разборы розных сітуацых, што тычыліся выбарчага права. За правільныя адказы каманды-ўдзельніцы атрымлівалі ключы, кожны з якіх адкрываў слова, з якіх у выніку трэба было скласці зашыфраваную фразу. Ёю аказалася лацінскае выслоўе – “Не ведаць закону ёсць грубая неасцярожнасць”.

Паколькі паўсюдна па краіне праходзіць акцыя БРСМ “Моладзь вырашае!”, далучыліся да яе і маладыя госці бібліятэкі. Юнакі і дзяўчаты напісалі дэпутатам свае наказы і пажаданні на загадзя раздадзеных ім картках, якія пасля апусцілі ў спецыяльную скрыню.

– За час правядзення гэтай акцыі ў скрыню ўжо апушчаны не адзін такі ліст-наказ, адрасаваны народным абраннікам, – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. – Усе гэтыя лісты будуць перададзены адрасатам адразу пасля завяршэння выбараў.

З памяткі маладога выбаршчыка

У адпаведнасці з арт. 64 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары дэпутатаў і іншых асоб, што выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з’яўляюцца ўсеагульнымі.

Прынцып свабодных выбараў абазначае, што выбаршчык сам прымае рашэнне аб удзеле ў выбарчым працэсе.

У адпаведнасці з арт. 52 Выбарчага кодэкса кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.

Подробнее

Прочитано 195 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан