ВЫБОРЫ 2018: Малы залатнік…

Среда, 14 февраля 2018 12:30  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Анатоль ПАЛЫНСКІ

Выбарчая камісія ўчастка для галасавання №6 па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы размешчана ва ўстанове адукацыі “Турыстычны цэнтр “Юнацтва”, вёсцы. Жорнаўка. Да яе прыпісана шэсць вёсак – Беражкі, Жукавец, Прыбрэжнае, Жорнаўка, Пружанка і Прысады. А гэта толькі 293 выбаршчыкі. Такім чынам, участак з’яўляецца адным з малаколькасных.

-Малы залатнік, ды дарагі, — зазначае намеснік старшыні камісіі Святлана Захараўна Крачкоўская. – Агульны поспех правядзення выбараў залежыць не толькі ад актыўнасці вялікіх і шматлюдных участкаў. Будзе ў гэтай справе і наш годны ўклад.

А для таго, каб выбары прайшлі паспяхова, тут зрабілі ўсё неабходнае: і запрашэнні разаслалі, і пазнаёмілі з біяграфіямі кандыдатаў, і выставу работ народных умельцаў, а таксама пераможных кубкаў за ўдзел юных спартсменаў у розных спаборніцтвах наладзілі, і пандус для інваліда-калясачніка ўстанавілі,з падвозам галасуючых, і наконт канцэрта ў дзень асноўнага галасавання дамовіліся з раённым цэнтрам культуры.

Гатова тут усё. Ды і выбаршчыкі таксама памятаюць пра сваё права ўдзелу ў галасаванні. Яго яны пачалі ажыццяўляць з першага дня датэрміновага галасавання. І першай, хто апусціў свае бюлетэні ў урну 13 лютага, была жыхарка Жорнаўкі Людміла Уладзіміраўна Барысёнак.

-Я заўсёды галасую датэрмінова, — прызнаецца яна, — і ганаруся, што раблю гэта намнога раней за іншых. Усіх кандыдатаў добра ведаю, і не толькі па біяграфічных звестках, бо не раз перасякалася з кожным. Будзе галасаваць і дачка. Яна працуе ў другім дзіцячым садку ў Беразіно і зможа прыйсці на ўчастак толькі ў выхадныя. У такой важнай кампаніяй як выбары наша сям’я ўдзельнічае заўсёды.

Подробнее

Прочитано 282 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Основа всего – нужно жить и работать в русле закона, тогда всё будет понятно и ясно…»

16.05.2018
Молодечно, прием граждан