ВЫБОРЫ 2018: Аддалены, але актыўны

Среда, 14 февраля 2018 13:15  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Ала АЛЬФЕР

На Мачаскім участку па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў №27, размешчаным у мясцовай бібліятэцы, першай датэрмінова прагаласавала аператар машыннага даення кароў УП “АграМАЗ” Алена Уладзіміраўна Несцяровіч. 

На ўчастак прыйшла мэтанакіравана, пакуль  выпаў вольны ад працы час. Аднак і некаторыя пенсіянеры не сталі чакаць асноўнага дня галасавання. “А чаго чакаць, грамадзянскі  абавязак  неабходна выканаць, — адзначалі яны. — З выбарам кандыдатаў вызначыліся, таму вырашылі  прагаласаваць  датэрмінова”.

Мачаскі выбарчы ўчастак адзін з самых аддаленых ад райцэнтра, аднак актыўнасць выбаршчыкаў тут заўсёды на высокім узроўні. “Сёлета, — паведаміла сакратар камісіі Алена Мікалаеўна Усік, — у нас 284 выбаршчыкі з 15 навакольных вёсак. Упершыню галасуючых на гэты раз няма, аднак ёсць шэсць шматдзетных сем’яў – наша бліжэйшая будучыня”.

Адметна, што адна са шматдзетных маці — Надзея Уладзіміраўна Рабкевіч -, як расказала старшыня камісіі Таццяна Сямёнаўна Цэдрык, у дзень выбараў імянінніца. А яе дачка Ірына – вучаніца Любушанскай сярэдняй школы будзе працаваць на ўчастку ў якасці валанцёра.

Подробнее

Прочитано 487 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018