ВЫБОРЫ 2018: Выбары — 2018

Партызанскі ўчастак для галасавання № 4 па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, што размяшчаецца ў адміністрацыйным будынку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па вуліцы Партызанскай Валожына, самы вялікі. 

На ім зарэгістраваны 2401 выбаршчык. У першы дзень датэрміновага галасавання тут выканалі свой грамадзянскі абавязак 136 чалавек, што складае больш за 5% ад агульнай колькасці. 40 выбаршчыкаў звярнуліся ў камісію з просьбай прагаласаваць па месцы знаходжання.

Зрабіць свой свядомы выбар на ўчастак завіталі сяброўкі Феафанія Іванаўна Пяткевіч і Раіса Паўлаўна Буйлова. Жанчыны добра ведаюць свайго кандыдата ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Валожынскай выбарчай акрузе Віктара Зянонавіча Падгайскага. На іх вачах прайшло яго маленства, юнацтва. Раісе Паўлаўне давялося папрацаваць разам з Віктарам Зянонавічам, у тым ліку і пад кіраўніцтвам гэтага чалавека. Таму выбаршчыцы вырашылі не марудзіць і прагаласаваць датэрмінова.

Подробнее

Прочитано 417 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…«...Приемы граждан эффективны. Они дают положительный результат...»…»

23.01.2019
Прием граждан в Березино 23 января 2019 года