Выборы 2018: На ўчастак – сям’ёй

Суббота, 17 февраля 2018 15:09  |  Источник  uzdanews.by

На выбарчы ўчастак № 4, размешчаны ў будынку Уздзенскай сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы, Віталій і Кацярына Мігуны прыйшлі разам з дзецьмі – сынамі Арцёмам і Арсеніем і дачушкай Амеліяй.

Подробная информация

– Дзеці заўсёды разам з намі, так у нас заведзена, незалежна сабіраемся мы на прагулку ці ідзём да сяброў у госці, – гаворыць Віталій.

Вось і сёння сям’я сабралася пагуляць па горадзе, а паралельна – зайсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Атрымаўшы бюлетэні, Віталій і Кацярына накіраваліся ў кабінкі. А вось апусціць бюлетэні ў урну бацькі дазволілі сынам.

Бацькі ва ўсім павінны быць прыкладам для сваіх дзяцей. Тым больш тлумачыць важнасць такой падзеі, як выбары, – адзначае Кацярына. – Любоў да Радзімы, беражлівыя адносіны да мясцін, дзе жывеш, павінны закладвацца з дзяцінства.

Выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, сям’я накіравалася за марожаным, каб гэты дзень запомніўся, асабліва дзецям.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Прочитано 430 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район