Выборы 2018: Ацэньваць па справах

Суббота, 17 февраля 2018 15:14  |  Источник  pramen-news.by

У краіне ідзе датэрміновае галасаванне ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, а заўтра, 18 лютага, – асноўны дзень, калі выбаршчык павінен аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты.

Подробная информация

 

У нашым раёне дзейнічаюць 11 мясцовых Саветаў дэпутатаў. У Саветы ўсіх узроўняў зарэгістраваны 152 кандыдаты ў дэпутаты (4 – у абласныя, 27– у раённыя, 121 – у мясцовыя).

З вопыту сваёй работы ў дэпутацкім корпусе (мяне выбіралі дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў 27 склікання) я ўпэўнілася, што дэпутаты ўсіх узроўняў абавязаны працаваць поруч з выканаўчай уладай. Бо мясцовая ўлада – самая блізкая да чалавека. І яна павінна быць максімальна адкрытай, а яе дзейнасць – празрыстай. Галоўная мэта работы Саветаў дэпутатаў – спрыяць рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, вырашэнню праблемных пытанняў, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця людзей. Ад правільных падыходаў і ўважлівага стаўлення да чалавека залежыць ступень даверу і падтрымкі насельніцтва.

Нездарма Прэзідэнтам нашай краіны 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Малая раздіма шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь».

Сапраўды, прыйшоў час кожнаму ўспомніць свае карані, месца, дзе засталася часцінка душы і сэрца, і аддаць абавязак гэтаму кавалачку зямлі. «Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі, – заявіў беларускі лідар… – Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта задача не аднаго года. І калі мы ўсе разам будзем клапаціца пра свой родны кут – мацнейшай стане краіна.

Давайце будзем уносіць свой уклад у адраджэнне і развіццё вёсак, хутароў, у сваю малую радзіму. Няхай гэта будзе матэрыяльная, стваральная, асветніцкая ці творчая дапамога. Усё залежыць ад магчымасцяў і жадання кожнага. 20 чэрвеня 2018 года будзе адзначацца 425-годдзе з дня ўтварэння горада Стоўбцы. Асабісты ўдзел кожнага стаўбчаніна ў працэсе падрыхтоўкі да свята стане прыкладам патрыятызму, калі словы будуць падмацаваны справай.

Усе мы тутэйшыя, мясцовыя.

«Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі».

Нельга, каб слова разыходзілася са справай. І дэпутаты павінны рабіць усё для таго, каб наш край, наша Стаўбцоўшчына, наша малая радзіма квітнела.

Быць дэпутатам – гэта адказнасць і перад сваім калектывам, і перад выбаршчыкамі. Безумоўна, дэпутатамі павінны стаць людзі неабыякавыя, бескарыслівыя, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яны павінны добра ведаць, што адбываецца ў акрузе, чым жыве народ. І толькі тады выбаршчыкі будуць давяраць свайму дэпутату.

Упэўнена, што нашы грамадзяне ўжо вызначыліся з выбарам кандыдата ў дэпутаты і 18 лютага прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і аддадуць голас за свайго абранніка. Давайце аддадзім свой голас за наш дабрабыт, за наш родны край, за нашую малую радзіму!

З павагай Нэлі АСТРЭЙКА

Прочитано 514 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи