Выборы 2018: Старшыня Чэрвеньскай раённай выбарчай камісіі Віталь ТРУШ: «Датэрміновае галасаванне праходзіць без парушэнняў»

Суббота, 17 февраля 2018 16:34  |  Источник  cherven.by

— Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання арганізавана на Чэрвеньшчыне з 13 да 17 лютага на 29 выбарчых участках. Яны працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

Подробная информация

Жыхары раёна актыўна карыстаюцца магчымасцю выканаць свой грамадзянскі абавязак датэрмінова. Прагназуецца, што ў датэрміновым галасаванні возьмуць удзел каля 30-40 працэнтаў выбаршчыкаў з 24 тысяч 954 чалавек, якія ўнесены ў спісы для галасавання.

У памяшканнях, дзе месцяцца выбарчыя ўчасткі, аформлены стэнды з біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў у дэпутаты і ўзорамі запаўнення бюлетэняў для галасавання. Ахову грамадскага парадку забяспечваюць супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС.

На кожным выбарчым участку зарэгістравана ад 2 да 5 назіральнікаў, якія прадстаўляюць грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. Яны прыступілі да сваёй працы. У ходзе маніторынгу датэрміновага галасавання, які праводзіцца штодня, парушэнняў не выяўлена.

Ігар АДАМОВІЧ

Прочитано 316 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи