Выборы 2018: Кожны голас на ўліку

У пачатку студзеня, адразу пасля ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, прыступілі да работы і члены камісіі Кухціцкага ўчастка для галасавання № 18. Галіна ЛЫСЕНКА (на здымку), абраная старшынёй камісіі, адразу ж сабрала калег, сумесна абмеркавалі план мерапрыемстваў і прыступілі да работы.

Подробная информация

– Звыш дзесяці гадоў займаюся падобнай справай, — расказвае Галіна Міхайлаўна, — ведаю, што лепш загадзя ўсё прадугледзець, каб пасля ў спешцы не ўпусціць чаго-небудзь. Хаця па колькасці выбаршчыкаў участак звычайны (622 прозвішчы занесены ў спісы для атрымання бюлетэняў), але размешчаны яны больш як у дзесяці населеных пунктах, да некаторых з якіх звыш пятнаццаці кіламетраў. І кожны двор неабходна было наведаць, з кожным чалавекам перагаварыць. Пасля папярэдніх выбараў прайшло амаль паўтара года, за гэты час штосьці памянялася ў жыцці вяскоўцаў. Вось і высвятлялі гэтыя перамены.

За кожным членам камісіі замацавалі пэўны населены пункт. Так, Анатолій Дземянчук рабіў падворны абход у вёсцы Прусінава, дзе і жыве, Таццяна Савошчык – Стальбоўшчыне, Алена Шавель – Ракашычах. Яны, як і Ларыса Карніцкая, Алена Рыбаковіч, Аляксандр Луцэвіч, іншыя члены камісіі маюць багаты вопыт работы з выбаршчыкамі. З навічкоў у камісіі толькі Анастасія Кастрыцкая і Алеся Рыбаковіч, якія побач з вопытнымі калегамі хутка набываюць навыкі арганізацыі выбарнай дзейнасці.

Высветлілася, што каля 15 пажылых вяскоўцаў з ліку пастаянных выбаршчыкаў у гэты час знаходзяцца ў родзічаў у гарадах, некалькі чалавек змянілі адрас жыхарства. Унеслі ў спіс прозвішча навучэнкі ліцэя Крысціны Субач, якая ўпершыню прыме ўдзел у галасаванні. Ужо ў час падворных абходаў людзі сталага ўзросту з аддаленых населеных пунктаў (Ніва і Запруддзе, Андрушы і Прусінава, Замосце і Броды, Ракашычы і Чырвоны Лес, Літва і Стальбоўшчына) прасілі, каб у дзень выбараў да іх дамоў накіравалі членаў камісіі з перасоўнай урнай. Пасля, аж непасрэдна да пачатку галасавання, падобныя просьбы перадаваліся на ўчастак па тэлефоне, праз знаёмых.

Віктар САБАЛЕЎСКІ

Прочитано 585 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан