Выборы 2018: “Няхай ваша сумеснае жыццё будзе доўгім і шчаслівым”

Суббота, 17 февраля 2018 17:53  |  Источник  lluban.by

Любанчанцы Вікторыі Турэц 17 лютага давялося двойчы ў незвычайнай атмасферы паставіць свой подпіс на паперы. Першы раз яна зрабіла гэта ў загсе ў час цырымоніі заключэння шлюбу з Сяргеем Несцяровічам, а другі – праз якія паўгадзіны на Калінінскім участку для галасавання №4 за выдадзеныя бюлетэні. У такі запамінальны дзень дзяўчына ўсё ж знайшла час, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Подробная информация

Як адзначыла сакратар участковай выбарчай каміісіі Наталля Палазнік, для якой гэта роля далёка не новая, маладажонаў на ўчастку яна пабачыла ўпершыню.

Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Таццяна Алякcеева павіншавала новаствораную ячэйку грамадства з важнай падзеяй у жыцці. Сяргею і Вікторыі яна ўручыла сувенір, каб той нагадваў, што ў дзень заключэння шлюбу яны наведалі ўчастак для галасавання.

– Жадаю вам радасных дзён, добрых эмоцый. Няхай ваша сумеснае жыццё будзе доўгім і шчаслівым, – адзначыла Таццяна Мікалаеўна.

Дар’я РАБЦАВА

Прочитано 330 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018