Выборы 2018. Мядельский район - Мядзельшчына актыўна прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання

Воскресенье, 18 февраля 2018 09:13  |  Источник 

<p>Вераснёўскі ўчастак для галасавання №2 размяшчаецца ў будынку гімназіі-інтэрната г. Мядзел


 

Вераснёўскі ўчастак для галасавання №2 размяшчаецца ў будынку гімназіі-інтэрната г. Мядзел. На гадзінніку роўна восем. Тут усё гатова да прыёму выбаршчыкаў: апячатаны урны, раскладзены на сталах спісы, падрыхтаваны бюлетэні. Прысутнічаюць назіральнікі, накіраваныя для ажыццяўлення кантролю за ходам выбарчай кампаніі.


У ліку першых на ўчастак для галасавання завітаў Уладзімір Вяршыла. Другой галасавала Анастасія Ермаковіч. Жанчына прызналася, што заўсёды прымае актыўны ўдзел у выбарах. Не абыякава ёй, хто ж будзе прадстаўляць інтарэсы простых людзей у мясцовай уладзе, вырашаць набалеўшыя праблемы. Раз выбары праходзяць 18 лютага, то атрымалі падарункі ад “Белай Русі” першы і другі галасуючыя. Атрымае падарунак і той, хто прагаласуе па ліку васямнаццатым.


Працаваў з самай раніцы і буфет. Прымала наведвальнікаў прадавец Наталля Герасімовіч.

На здымках: галасуе Анастасія Ермаковіч; у буфеце працуе Наталля Герасімовіч.

Прочитано 420 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан