Выборы 2018. Молодечненский район - Першая і ўпершыню

Дзіяна Галагуш галасавала на Цэнтральным участку для галасавання №9, які размясціўся ў памяшканні Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната


 

Дзяўчына адзначыла, што вельмі хвалюецца, бо вельмі адказна удзельнічаць у вызначэнні будучыні рэгіёна. Прыйшла яна на выбарчы ўчастак яшчэ да яго адкрыцця. У памяшканне для галасавання Дзіяну запрасіў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Уладзіслаў Башынскі. Ён уручыў маладой выбаршчыцы памятны сувенір.

У першыя хвіліны галасавання ўчастак наведалі яшчэ трое чалавек. Такім чынам, яўка сёння абяцае быць высокай.

Прочитано 509 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан