Выборы 2018. Молодечненский район - Удзел у галасаванні прыняла Ганаровая грамадзянка Маладзечанскага раёна Лідзія Князева

Воскресенье, 18 февраля 2018 10:28  |  Источник  mgazeta.by

Былы кіраўнік клуба «Пошук» СШ №5 настаўніца рускай мовы і літаратуры Лідзія Князева вядомая не толькі ў Беларусі


Подробная информация

Яна ганаровая грамадзянка Маладзечанскага раёна. Удзел у выбарах педагог лічыць праявай грамадзянскай адказнасці і павагі да сваёй краіны.

На выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання Лідзія Барысаўна галасавала на Сасноваборскім выбарчым участку №55. Члены выбарчай камісіі ветліва сустрэлі знакамітую зямлячку, выдалі выбарчыя бюлетэні, патлумачылі правілы іх запаўнення. Пасля галасавання шчыра падзякавалі за візіт.

-- Аддала свой голас за таго, каму давяраю, хто, на маю думку, дастойна будзе прадстаўляць інтарэсы жыхароў пасёлка Сасновы Бор на ўзроўні сельскага савета, раёна, вобласці, -- адзначыла Лідзія Князева.

– Увогуле, прымаць удзел у выбарах – значыць, удзельнічаць у кіраванні дзяржавай, вызначаць яе будучыню, браць адказнасць за лёс краіны. Менавіта гэтаму – неабыякавасці да роднага краю, яго гісторыі і народа -- я амаль паўстагоддзя вучыла маладое пакаленне.

Юнакі і дзяўчаты становяцца сапраўднымі патрыётамі, калі бачаць станоўчыя прыклады, ведаюць подзвігі абаронцаў Айчыны, увекавечваюць памяць загінулых у часы Вялікай Айчыннай вайны. Эстафету любові да Радзімы і гістарычнай памяці яны перадаюць сваім дзецям. Такім чынам не перарываецца сувязь пакаленняў.
Лідзія Барысаўна верыць у моладзь, бачыць яе цікавасць да мінулага, а таксама высокія памкненні і нацэленасць на вынік. Яна ўпэўнена, што будучыня Беларусі ў надзейных руках.
Калі мы размаўлялі з Лідзіяй Князевай, на выбарчы ўчастак прыйшла былая малалетняя вязніца канцэнтрацыйнага лагера Яўгенія Кулеш. Жанчына ўдзячная кіраўніцтву краіны за міралюбівую палітыку і за тое, што беларусы жывуць пад мірным небам.

Прочитано 242 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан