Выборы 2018. Березинский район - І Ў БАЛЬНІЦЫ ТАКСАМА ЗМАГЛІ ПРАГАЛАСАВАЦЬ

Воскресенье, 18 февраля 2018 10:35  |  Источник  berezino.by

Права прыняць удзел у выбарчай кампаніі мае кожны грамадзянін


Подробная информация

Нават у тых выпадках, калі ён не можа асабіста прыйсці на выбарчы ўчастак па стане здароўя і знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, усё роўна не пазбаўляецца магчымасці аддаць свой голас за таго альбо іншага кандыдата ў дэпутаты.

Арганізавана праходзіць галасаванне на закрытым выбарчым участку, які размяшчаецца ў УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”. Гэты ўчастак асаблівы: працуе толькі ў дзень выбараў. Дарэчы, ужо з першых хвілін пасля яго адкрыцця тут было шматлюдна. Некаторым нават даводзілася пачакаць сваёй чаргі для атрымання бюлетэня. Панаваў святочна-прыўзняты настрой, які, верыцца, станоўча паўплывае на выздараўленне. А завершыцца тут галасаванне, калі ўсе ўнесеныя ў спіс хворыя выканаюць сваё грамадзянскае права.

— На ўчастку зарэгістраваны 74 выбаршчыкі, якія зараз праходзяць лячэнне ў нашай бальніцы — патлумачыў старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Здзіслававіч Кашчыц.- Хто можа па стане здароўя — прыходзяць самастойна ў актавую залу бальніцы, дзе і размяшчаецца ўчастак. Да іншых, ляжачых хворых, а таксама да пацыентаў інфекцыйнага, рэанімацыйнага і акушэрскага аддзяленняў члены камісіі завітаюць з перанасной урнай. 

Юлія БУКЕЛЬ.

Прочитано 287 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи