Выборы - 2018 Столбцовский район. Падарункавы абанемент у ФАК

Воскресенье, 18 февраля 2018 11:18  |  Источник  pramen-news.by

Кожны з 248-мі маладых выбаршчыкаў раёна, які прыйдзе на выбарчыя ўчасткі ўпершыню, атрымае адмысловы падарунак


Подробная информация

У якасці падарунка – бясплатны абанемент на аднаразовае наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Ён дзейнічае на працягу месяца, а наведаць па ім можна любую залу ФАКа – трэнажорную, більярдную, тэнісную або басейн.

- Такую нашу сумесную з раённай выбарчай камісіяй прапанову падтрымаў дырэктар ДУ “Дзіцячая юнацка-спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна” Раман Кузняцоў яшчэ падчас мінулых выбараў, — падзялілася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. — Тады мы таксама ўручылі падарункавыя абанементы ў ФАК усім, хто галасаваў упершыню, і атрымалі ад моладзі вельмі добрыя водгукі.

Сапраўды, што можа быць лепш, чым здаровы лад жыцця, які служыць асновай фізічнага і духоўнага самаразвіцця, росквіту грамадства. Фарміраванне здаровых традыцый з’яўляецца, дарэчы, адным з накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая рэалізуецца ў нашай краіне.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Прочитано 528 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район