Выборы - 2018 Березинский район. З ЛІКУ ЎПЕРШЫНЮ ГАЛАСУЮЧЫХ

З самага ранку прыйшла на выбарчы ўчастак №3, які размешчаны ў памяшканні Бярэзінскай гімназіі, Яўгенія Андрэеўна Кудравец


Подробная информация

Тут сустрэлі яе гасцінна, не толькі як першага ў гэты дзень выбаршчыка, а і таму, што наогул у жыцці Яўгеніі – гэта першы ўдзел у выбарчай кампаніі.

— Я прыйшла зранку, — гаворыць Яўгенія, — таму што сёння мне яшчэ трэба адпраўляцца ў дарогу. Я вучуся ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы, на другім курсе. Набываю спецыяльнасць выхавальніка-лагапеда. У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў удзельнічаю ўпершыню. І ад выбараў чакаю толькі лепшых перамен для нашага раёна. Бо хочацца, каб мой родны горад развіваўся і квітнеў, меў добрую будучыню. Для мяне гэты дзень, канечне, запомніцца.

Старшыня выбарчай камісіі Валянціна Пятроўна Халецкая і першы сакратар ГА “БРСМ” Алеся Гурынава павіншавалі Яўгенію Кудравец з гэтай нагоды і ўручылі ёй падарункі на памяць: блакнот і каляндар ад ГА “БРСМ” і запрашэнне на святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму Дню 8 сакавіка.

— У мяне пайсці на гэты канцэрт, на жаль, не атрымаецца, — дадала дзяўчына. – Але, думаю, гэтаму запрашэнню будуць рады матуля ці бабуля.

Усім упершыню галасуючым, а іх на гэтым выбарчым участку 18 чалавек, БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама падрыхтавалі такія ж падарункі на памяць і запрашэнні на святочны канцэрт, які адбудзецца 7 сакавіка ў Бярэзінскім раённым цэнтры культуры.

Усяго па спісах на выбарчым участку №3 налічваецца 2620 выбаршчыкаў.

Алена ГРОМАВА.

Прочитано 465 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан