Выборы 2018 Узденский район. З выбарчай кабінкі – у буфет

Воскресенье, 18 февраля 2018 11:59  |  Источник  uzdanews.by

Распарадак работы гандлёвых кропак, размешчаных паблізу выбарчых участкаў, у дзень выбараў прымеркаваны да часу галасавання – з 8.00 да 20.00 гадзін


Подробная информация

Гэта адзін з пунктаў пастановы Уздзенскага раённага спажывецкага таварыства, якая была прынята на падставе адпаведнага рашэння раённага выканаўчага камітэта.

Арганізацыя бесперабойнага гандлёвага абслугоўвання насельніцтва на ўсіх аб’ектах рознічнай гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання, у тым ліку і на выбарчых участках пашыраным асартыментам тавараў айчыннай вытворчасці, кааператыўнай прамысловасці, нарыхтовак, грамадскага харчавання, прадастаўленне скідак на рэалізуемыя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання, — гэта яшчэ адзін з самых важных пунктаў той пастановы.

Акрамя “набліжаных” магазінаў да выбарчых участкаў, наладжана работа і трох выязных буфетаў. Размясціліся яны на выбарчых участках №№ 3-5, якія знаходзяцца ў будынках гарадскіх школ і прымаюць найбольшую колькасць выбаршчыкаў. Так, напрыклад, работу буфета на выбарчым участку № 4 забяспечвае кафэ “Вернісаж” і магазін “Крышталь”. І тут, як кажуць, ёсць і выпіць, і закусіць. Прычым, у вялікім асартыменце. І хаця час цяпер такі, што асабліва нічым нашага спажыўца ўжо і не здзівіш, але тыя ж рулецікі, блінчыкі, салацікі, пірожныя, смажаная рыба і запечанае філе выглядаюць вельмі ж ужо апетытна. Ёсць тут і каўбаса, грудзінка, розныя мясныя далікатэсы, прыгатаваныя работнікамі ўласнага каўбаснага цэха. А, прапануючы наведвальнікам піцу, бармэн Ірына Лакціёнава адзначае: “Для прыгатавання піцы повары “Вернісажа” не робяць ніякіх папярэдніх нарыхтовак, усё гатуюць на месцы аператыўна. Да таго ж па панядзелках у кафэ піца прадаецца з 20% скідкаў, дзейнічае яна і сёння”. Блізкасць кафэ да выбарчага ўчастка дазваляе на працягу ўсяго дня дастаўляць сюды свежую прадукцыю, якую гатуе повар Жанна Рэзановіч.

Чай, кава, для прыгатавання якой тут жа ўстаноўлена кавамашына, таксама ёсць у буфеце. Для камфорту наведвальнікаў устаноўлены столікі, дзе можна ўсёй сям’ёй паспрабаваць кулінарны шэдэўр “сыты тата”, або пасядзець з сяброўкай за кубачкам кавы з апетытным пірожным. Дазволены ў буфеце і продаж спіртнога, можна, як і ў старыя добрыя часы і “на разліў” прапусціць кілішачак з сябрам. Усё ж свята.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Прочитано 239 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан