Выборы - 2018 Пуховичский район. Галасуюць і ў Мар’інагорскай ЦРБ

Воскресенье, 18 февраля 2018 12:25  |  Источник  gorka.by

На закрытым бальнічным ўчастку № 48 (Мар’інагорская ЦРБ) галасаванне завяршаецца звычайна ўжо ў першай палове дня, таму што пацыенты, як правіла, робяць свой выбар з самай раніцы


Подробная информация

Сярод першых, хто прагаласаваў, быў і пацыент хірургічнага аддзялення Пётр Нікіценка.

Ён прызнаўся, што ўпершыню галасуе не на сваім выбарчым участку. Але хвароба не выбірае зручныя для нас дні. І добра, што нават у бальницы людзі могуць зрабіць свой выбар. Праўда, яго рабіць складаней, таму што кандыдаты не так добра знаёмы. Быць можа, менавіта таму выбаршчыкі не спяшаюцца пакідаць кабінкі: вывучаюць інфармацыю пра кандыдатаў.

— На нашым закрытым участку прагаласуе 151 чалавек, — гаворыць старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Копать.— Спісы карэктыраваліся да апошняй хвіліны. Мы працавалі ў пастаянным кантакце з іншымі выбарчымі ўчасткамі. На ўсіх ёсць інфармацыя аб тым, хто апынуўся ў бальніцы і будзе галасаваць тут.

Тых пацыентаў, якія па прычыне хваробы не ў стане прыйсці на ўчастак для галасавання, члены выбарчай камісіі наведаюць у палатах.

Прочитано 342 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи