Выборы - 2018 Минский район. ПАДВОЙНАЯ ПАДТРЫМКА АД БУДУЧЫХ МАТУЛЬ

Воскресенье, 18 февраля 2018 13:01  |  Источник  pristalica.by

Сёння для тых, хто знаходзіцца ў санаторыях, прафілакторыях,   бальніцах і іншых установах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, галасаванне  арганізавана непасрэдна на месцы адпачынку альбо лячэння



Подробная информация

Яўка на адным з такіх выбарчых участкаў высокая, і гэта не дзіўна, бо ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці» — гэта участак № 3 Мендзялееўскай выбарчай акругі № 55. Учора тут стала мамай і жыхарка Астрашыцкага Гарадка Бабчанок Марыя Аляксееўна.

—  Для галасавання ўсё падрыхтавана згодна з рэгламентам, члены камісіі  ў складзе 5 чалавек дзейнічаюць ў адпаведнасці з усімі нормамі выбарчага заканадаўства і вядзення дакументацыі, — адзначыла старшыня выбарчай камісіі ўчастка Таццяна Аляксандраўна Кандрацюк. — У нас знаходзяцца пацыенты, якія ў сілу зразумелых прычын не могуць прыйсці прагаласаваць па месцы жыхарства  (жанчыны на стацыянарным лячэнні альбо ў сувязі з родамі). Таму сёння ім, безумоўна, асаблівая ўвага, забяспечаны ўсе неабходныя умовы для таго, каб будучыя мамы змаглі рэалізаваць сваё законнае права і выказаць асабістую грамадзянскую пазіцыю.   

Адзін з самых кранальных момантаў такой сур'ёзнай палітычнай падзеі, як выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, калі свайго кандыдата  выбіраюць цяжарныя жанчыны. Гледзячы на іх прыкметна акругленыя жывоцікі, разумееш, што ў гэтых кандыдатаў безумоўная падвойная падтрымка. З боку медыцынскага персаналу адчуваецца асаблівы клопат і ўвага, а мамачкі з задавальненнем удзельнічаюць у выбарчым працэсе і дзеляцца добрым настроем, марамі і плануюць будучае.

—  Радуе тое, што сёння адбываюцца істотныя змены ў нашым Мінскім раёне, — адзначае Марыя Аляксееўна Бабчанок, якая нарадзіла сына. — Будуецца жыллё, дзіцячыя школы і сады, адкрываюцца спартыўныя пляцоўкі. Медыцына таксама не стаіць на месцы, з'яўляюцца новыя тэхналогіі, лекі, метады рэабілітацыі, умовы знаходжання ў стацыянары таксама цудоўныя. Вельмі зручна, што сёння тут, у роддоме, працуе выбарчы ўчастак і ў нас ёсць магчымасць выказаць сваю думку, прагаласаваць за свайго кандыдата. 
Самае галоўнае — гэта дзеці, іх камфорт і дабрабыт. А медыкі Клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці зробяць усё магчымае, каб і сёння, 18 лютага, на свет з’явіліся маленькія беларусы. 

 
Ксенія ЦІХАН

Прочитано 271 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан