Выборы - 2018 Воложинский район. Валожыншчына актыўна галасуе. А мы працягваем асвятляць ход падзей у рэгіёне

Воскресенье, 18 февраля 2018 13:46  |  Источник  psl.by

Участак для галасавання пацыентаў арганізаваны на базе цэнтральнай раённай бальніцы


Подробная информация

Санітар Ракаўскага псіха-неўралагічнага дома-інтэрната Сяргей Мікалаевіч БОГДАН, хоць і вымушаны сустрэць асноўны дзень галоўнай кампаніі гэтага года на бальнічным ложку, цвёрда робіць свой выбар.

    Такую ж грамадзянскую пазіцыю займае і Алеся Казіміраўна СТАШЭЎСКАЯ з вёскі Вайганы.

Пенсіянерка з Ракава Марыя Якаўлеўна РАМАНЧЫК з гатоўнасцю паставіла сваю паметку насупраць прозвішча кандыдатаў у дэпутаты. А перад гэтым член выбарчай камісіі – медсястра перавязачнага кабінета Марына Георгіеўна ЮША – дапамагла бабулі знайсці сваё прозвішча ў спісах.

На выбарчых участках загадзя паклапаціліся, каб у выбарчай кампаніі паўдзельнічала максімальная колькасць людзей. Да тых, хто не можа гэта зрабіць самастойна па здароўі або аддаленасці населенага пункта, выехалі акрэдытаваныя мабільныя групы. Адна з такіх адправілася ў падарожжа па межах Аўгустаўскага выбарчага ўчастка № 12.

Жыхар вёскі Цаюны Дзмітрый Дзмітрыевіч ЗЯНЬКО – з 1935 года нараджэння. Ён упэўнены, што абраныя дэпутаты не будуць шкадаваць сіл для стваральнай працы на карысць краіны.

Валянціна Амбросьеўна БАЦЯН з вёскі Дарагунь лічыць для сябе абавязкам паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі…

Яе 80-гадовая аднавяскоўка Ганна Лукінічна БАЦЯН мяркуе гэтак жа.

Жыхарка вёскі Рум Лідзія Феліксаўна ЗЯЛКОЎСКАЯ – знатная майстрыха і славіцца на ўсю ваколіцу сваімі выцінанкамі і абрусамі. Мабільную групу з урнай для галасавання яна прыязна сустрэла на парозе роднай хаты.

Гарадскі пасёлак Івянец – адзін з буйнейшых населеных пунктаў Валожыншчыны. Выбарчая кампанія тут ідзе ажыўлена.

Для дзевятнадцацігадовага Іллі НОЙКІНА гэта першыя выбары. Перад галасаваннем адчуваў невялікае хваляванне – перад ім стаяла адказная місія. Старшыня камісіі Івянецкага ўчастка № 23 Іван ПАРФІЯНОВІЧ павіншаваў хлопца з важнай падзеяй падарункам і добрымі пажаданнямі.

Браніслаў Іосіфавіч БАНДАРЭВІЧ і Яўгенія Баляславаўна ЖАЎТОК завіталі на Івянецкі выбарчы ўчастак № 23 пасля імшы ў касцёле. Сямейная пара шмат гадоў у шлюбе, усё робяць разам. У тым ліку і ходзяць на выбары.

Артысты Івянецкага дома культуры выступілі на выбарчым участку са спецыяльная праграмай з народных песень, павіншавалі выбаршчыкаў і ўзнялі святочны настрой.

Прочитано 425 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан