Выборы - 2018 Воложинский район. Ветэран галасуе «За»

Воскресенье, 18 февраля 2018 14:11  |  Источник  psl.by

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Валожына Аляксей Іванавіч САНТАЛАЎ галасаваў на Кастрычніцкім выбарчым участку № 3, што на базе сельгасліцэя


Подробная информация

Праз усё жыццё пранёс чалавек з рускімі каранямі любоў да беларускай зямлі. Адказнасць, грунтоўнасць, працавітасць – вось рысы, якія, на яго думку, у першую чаргу характарызуюць міралюбівы, талерантны народ. Галоўнае, каб кожны займаўся справай і ўсе сілы аддаваў паляпшэнню якасці жыцця – свайго і тых, хто побач.   

Аляксей Іванавіч ужо не і ўспомніць, колькі выбарчых кампаній здаралася на яго вяку, але ж не было выпадку, каб праігнараваў хоць адну. Вось і на гэты раз прыйшоў на месца для галасавання і ў чарговы раз выканаў грамадзянскі абавязак. Старшыня выбарчай камісіі Ірына Сяргееўна КАВАЛЕНКА ўручыла чалавеку, чыё імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю Валожыншчыны, памятны падарунак.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Прочитано 234 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан