Выборы - 2018 Воложинский район. Валожыншчына актыўна галасуе. А мы працягваем асвятляць ход падзей у рэгіёне

Воскресенье, 18 февраля 2018 14:10  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Участак для галасавання пацыентаў арганізаваны на базе цэнтральнай раённай бальніцы. Да выбарчай кампаніі далучаюцца тыя, хто па стане здароўя не змог зрабіць гэта дома. Наш фотакарэспандэнт завітаў у палаты разам з членамі выбарчай камісіі. Вось некалькі здымкаў.


Подробная информация

Санітар Ракаўскага псіха-неўралагічнага дома-інтэрната Сяргей Мікалаевіч БОГДАН, хоць і вымушаны сустрэць асноўны дзень галоўнай кампаніі гэтага года на бальнічным ложку, цвёрда робіць свой выбар. 

Такую ж грамадзянскую пазіцыю займае і Алеся Казіміраўна СТАШЭЎСКАЯ з вёскі Вайганы.

Пенсіянерка з Ракава Марыя Якаўлеўна РАМАНЧЫК з гатоўнасцю паставіла сваю паметку насупраць прозвішча кандыдатаў у дэпутаты. А перад гэтым член выбарчай камісіі – медсястра перавязачнага кабінета Марына Георгіеўна ЮША – дапамагла бабулі знайсці сваё прозвішча ў спісах.

Жыхар вёскі Цаюны Дзмітрый Дзмітрыевіч ЗЯНЬКО – з 1935 года нараджэння. Ён упэўнены, што абраныя дэпутаты не будуць шкадаваць сіл для стваральнай працы на карысць краіны.

Валянціна Амбросьеўна БАЦЯН з вёскі Дарагунь лічыць для сябе абавязкам паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі…

Яе 80-гадовая аднавяскоўка Ганна Лукінічна БАЦЯН мяркуе гэтак жа.

Жыхарка вёскі Рум Лідзія Феліксаўна ЗЯЛКОЎСКАЯ – знатная майстрыха і славіцца на ўсю ваколіцу сваімі выцінанкамі і абрусамі. Мабільную групу з урнай для галасавання яна прыязна сустрэла на парозе роднай хаты.

Для дзевятнадцацігадовага Іллі НОЙКІНА гэта першыя выбары. Перад галасаваннем адчуваў невялікае хваляванне – перад ім стаяла адказная місія. Старшыня камісіі Івянецкага ўчастка № 23 Іван ПАРФІЯНОВІЧ павіншаваў хлопца з важнай падзеяй падарункам і добрымі пажаданнямі.

Браніслаў Іосіфавіч БАНДАРЭВІЧ і Яўгенія Баляславаўна ЖАЎТОК завіталі на Івянецкі выбарчы ўчастак № 23 пасля імшы ў касцёле. Сямейная пара шмат гадоў у шлюбе, усё робяць разам. У тым ліку і ходзяць на выбары.

Артысты Івянецкага дома культуры выступілі на выбарчым участку са спецыяльная праграмай з народных песень, павіншавалі выбаршчыкаў і ўзнялі святочны настрой.

Прочитано 505 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район