Выборы - 2018 Воложинский район. Васямнаццатага – васямнаццаць!

Воскресенье, 18 февраля 2018 14:20  |  Источник  Газета "Працоўная слава", Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Прыгажуня, спартсменка, актывістка… Усё гэта – пра Наталлю РАМАНОЎСКУЮ, трэцякурсніцу ліцэя. Непасрэдна ў дзень выбараў – 18 лютага 2018 года –– ёй споўнілася 18 гадоў, і дзяўчына ўпершыню атрымала бюлетэнь… Члены камісіі павіншавалі імянінніцу з важнымі ў яе жыцці падзеямі. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў.


Подробная информация

Ураджэнка Смаргоні набывае ў валожынскай установе адукацыі дзве спецыяльнасці – цырульніка і швачкі. Выкладчыкі ганарацца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй сваёй выхаванкі, а сябры цэняць за дабрыню, пачуццё гумару і цудоўныя вакальныя здольнасці.

Дарэчы, у той дзень Наталля была вядучай канцэртнай праграмы, што ладзілася на ўчастку.

Прочитано 208 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан