Выборы - 2018 Узденский район. Голас кіраўніка раёна – за дабрабыт людзей

Старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі разам з жонкай завітаў на выбарчы ўчастак № 2, размешчаны ў будынку кінатэатра “Кастрычнік”, каб выканаць свой грамадзянскі доўг.


Подробная информация

Як і любога выбаршчыка, члены камісіі папрасілі кіраўніка раёна прад’явіць пашпарт. І толькі пасля таго, як ім самім быў пастаўлены подпіс, уручылі бюлетэні з прозвішчамі кадыдатаў у дэпутаты.

У кабінцы для галасавання Сяргей Канстанцінавіч доўга не затрымаўся. Выбар за каго аддаць у гэты дзень свой голас ён вырашыў яшчэ да таго, як прыйшоў на выбарчы ўчастак. Бюлетэні з празрыстую ўрну кіраўнік раёна апусціў разам з жонкай.

За што галасаваў кіраўнік раёна? Зразумела – за дабрабыт і камфортныя ўмовы пражывання людзей. Ды і народных абраннікаў, хто будзе адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, на яго думку, павінны вызначаць актыўная жыццёвая пазіцыя, камунікабельнасць і жаданне зрабіць усё магчымае для тых, хто прагаласаваў за іх.

Прочитано 405 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан