Выборы - 2018 Березинский район. На выбары – з камфортам

Воскресенье, 18 февраля 2018 14:43  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Алена МУРАЧ

Камісіяй участка для галасавання № 7, што размясціўся ў будынку ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, ужо не першы раз ажыццяўляецца падвоз жыхароў аддаленых вёсак на выбарчы ўчастак у асноўны дзень галасавання. І на гэты раз па зваротах выбаршчыкаў быў распрацаваны графік для вёсак Святліца, Глухі Ток, Паложына і Трасцянка. З ім выбаршчыкі маглі азнаёміцца загадзя, таму што з мэтай інфармавання аб’явы былі вывешаны ў месцах масавага знаходжання людзей.


Подробная информация

Завітаўшы ў мясцовую краму за пакупкамі, даведалася пра падвоз і жыхарка вёскі Святліца Тамара Іванаўна Комлева. Тут, на Бярэзіншчыне, яна нарадзілася, і сюды ж вярнулася пасля выхаду на пенсію ў 1996 годзе. Шмат гадоў прысвяціла жанчына медыцынскай справе, таму не па чутках ведае, якое значэнне для людзей маюць увага, дапамога і падтрымка.

— З праграмай кандыдата ў абласны Савет дэпутатаў я пазнаёмілася на старонках раённай газеты. Прыемна адзначыць, што шмат увагі там надаецца паляпшэнню жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці. Хацелася б яшчэ, каб у бліжэйшым будучым вырашылася і праблема з водазабеспячэннем у нашай вёсцы. Лічу, што будучы дэпутат павінен умець слухаць і чуць сваіх выбаршчыкаў, а таксама ў поўнай меры апраўдваць аказаны яму давер, — падзялілася Т.І. Комлева.

Разам з Тамарай Іванаўнай створаныя камфортныя ўмовы для ажыццяўлення галасавання ацанілі і яе аднавяскоўцы – сям’я Дзмітрыя Сцяпанавіча і Аляксандры Пятроўны Каравых, Мікалай Васільевіч Пачкай.

Акрамя падвозу, для выбаршчыкаў на названым участку падрыхтавалі выставу літаратуры, прысвечаную 80-годдзю Мінскай вобласці, і пранавалі іх увазе мадэлі жаночай і мужчынскай льняной вопраткі. Разам з тым, тут арганізавана работа буфета, а ў 15 гадзін з канцэртнай праграмай выступіць вакальная група РЦК.

Прочитано 316 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район