Выборы - 2018 Столбцовский район. Прычыны для пазітыву

Выбарчы ўчастак № 7 у Стоўбцах, які месціцца ў аўтапарку № 17, мы наведалі з мэтай паглядзець, з якім настроем прыходзяць выбаршчыкі аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты. 


Подробная информация

Член выбарчай камісіі Ірына Цярэня пацвярджае, што ёй вельмі прыемна працаваць на выбарчым участку, яна з радасцю сустракае выбаршчыкаў, і сімпатыі іх узаемныя. Расказвае, што стаўбчане актыўна скарыстоўвалі права прагаласаваць датэрмінова, з удзячнасцю выказваліся, што вельмі добра, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана магчымасць для рэалізацыі грамадзянамі свайго выбарчага права. У жыцці кожнага чалавека могуць узнікнуць абставіны, якія не дазволяць прагаласаваць у дзень выбараў 18 лютага.

Астатнія выбаршчыкі прыйшлі на выбарчы ўчастак у святочны дзень выбараў, дзе была адпаведная прыўзнятая атмасфера.

Аляксандр і Кацярына Васільевы ўсё паспяваюць – і у царкву ў нядзелю схадзіць, і адпачыць усім разам. У іх дзіцячым доме сямейнага тыпу дзевяць школьнікаў. Перад самымі выбарамі ў прыёмную сям’ю да шасці дзяцей далучыліся яшчэ тры родныя сястрычкі. А наогул у Аляксандра і Кацярыны Рыгораўны акрамя дзявяцярых прыёмных шасцёра сваіх кроўных дзяцей (яны дарослыя, у выхадныя прыязджаюць да бацькоў), адзін усыноўлены, і падрыхтаваны дакументы для ўсынаўлення яшчэ адной дзяўчынкі. Васільевы вельмі пазітыўна выказваюцца аб сваім настроі, гавораць, што служэннем у адносінах да дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, яны ўносяць сваю лепту ва ўмацаванне ўстояў нашай дзяржавы.

Дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Блашко прыйшла на выбарчы ўчастак са сваім намеснікам Наталляй Усціновіч. Так атрымалася, што па месцы жыхарства яны галасуюць на адным участку. У іх таксама прыўзняты настрой, гавораць, што такі пазітыў яны абавязаны захоўваць заўсёды, таму што працуюць у сацыяльнай установе, куды сцякаюццца людскія клопаты, праблемы, і ім патрэбна быць гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу людзям.

Мы пранікліся пазітывам, які сыходзіў ад выбаршчыкаў, яны нам выказаліся аб кандыдатах у дэпутаты, гаварылі, што добра ведаюць гэтых людзей і вераць у тое, што яны прыкладуць усе свае сілы і старанні, каб добрасумленна выконваць дэпутацкія паўнамоцтвы.

На здымках: Ірына Цярэня задаволена яўкай выбаршчыкаў; Кацярына і Аляксандр Васільевы галасуюць за светлае будучае дзяцей; Святлана Блашко і Наталля Усціновіч упэўнены ў кандыдатах у дэпутаты.

Прочитано 310 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан