Выборы - 2018 Молодечненский район. Ціск праверылі, птушку шчасця злавілі

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:03  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Анжаліка Крупянькова

Разнастайную праграму прапанавалі выбаршчыкам на Геляноўскім участку для галасавання №1, які знаходзіцца ў памяшканні СШ №2 Маладзечна.


Подробная информация

Як паведаміў яго нязменны на працягу ўсіх апошніх выбарчых кампаній старшыня Уладзімір Шпетны, на тэрыторыі ўчастка налічваецца каля 2,5 тысячы выбаршчыкаў. Значная частка прагаласавала датэрмінова, але і ў нядзелю было мнагалюдна. 

Усіх, хто прыйшоў выканаць свой грамадзянскі абавязак, у фае  сустракалі ўдзельнікі атрада валанцёраў «Добрае сэрца» Мікіта Гладкойць, Дзмітрый Габцар, Вадзім Навіцкі, Анастасія Корсак і іх сябры з 10-11 класаў. Яны суправаджалі пажылых людзей, інвалідаў  да актавай залы, дзе праходзіла галасаванне, дапамагалі маладым мамам з каляскамі. 

Тых, хто захацеў прыняць удзел у акцыі «Будзь здаровы!», юнакі і дзяўчаты праводзілі ў медыцынскі кабінет. Медсястра Людміла Ляпета вымярала выбаршчыкам артэрыяльны ціск, прапаноўвала ўзважыцца, даведацца свой рост, адразу ж давала рэкамендацыі.

Цікава было зазірнуць у яшчэ адзін кабінет, дзе педагог сацыяльны Іна Карпец праводзіла майстар-клас па арыгамі «Птушка шчасця». Дзясяткі рознакаляровых жураўлікаў зрабілі дзяўчынкі і гатовы былі ўручыць іх на памяць выбаршчыкам. А пакуль птушкі шчасця чакалі свайго часу на сувенірным дрэўцы.

Між тым у фае школы была ўстаноўлена імправізаваная сцэна, ля якой рыхтаваліся да канцэрта ўдзельніцы танцавальнага калектыву «Рытм» пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Паліны Сталбоўскай.

Як расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Бялько, лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці падрыхтаваў калектыў школы для выбаршчыкаў. Напярэдадні тут прайшоў конкурс патрыятычнай песні сярод вучняў 3-7 класаў, яго пераможцы таксама выступілі перад жыхарамі мікрараёна.

А яшчэ ўсе выбаршчыкі маглі запоўніць спецыяльны флаер, пакінуць яго валанцёрам з атрада «Добрае сэрца» і стаць удзельнікам розыгрышу прызоў, які адбудзецца 20 лютага. Арганізатары паабяцалі, што пераможцаў чакае шмат прыемных сюрпрызаў.

 

Прочитано 256 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан