Выборы - 2018 Березинский район. “Усе мы жадаем дабрабыту сваёй зямлі”

“Мы павінны быць шчаслівымі, больш багатымі і задаволенымі тым, што жывём у Бярэзінскім раёне”, — такое меркаванне выказаў старшыня Бярэзінскага райвыканкама А.М. Бабічаў, аддаючы свой голас за кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.


Подробная информация

— Мне імпануюць кандыдаты, за якіх я прагаласаваў, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. – Дэпутаты перш за ўсё павінны быць людзьмі нераўнадушнымі. Па-другое, ім неабходна мець жаданне працаваць на карысць свайго раёна. Гэта тое элементарнае, што неабходна і без чаго нічога не атрымаецца.Усе мы жадаем дабрабыту на сваёй зямлі, а ўжо для шляхоў, метадаў і рашэнняў ёсць шмат накірункаў.

Выбары ў цэлым, як заўважыў старшыня райвыканкама, павінны садзейнічаць паляпшэнню нашага жыцця. Людзі, за якіх мы галасуем, і будуць забяспечваць гэта разам з прадстаўнікамі ўлады.

А.М. Бабічаў з сям’ёй прыйшоў на выбарчы ўчастак №4, размешчаны ў сярэдняй школе №3 г. Беразіно. Выбары тут, як і на ўсіх іншых участках, праходзяць даволі актыўна і арганізаваны на высокім узроўні. Можна не толькі аддаць свой голас, але пабываць на выставе, паслухаць мясцовых самадзейных артыстаў, наведацца ў буфет, пры неабходнасці звярнуцца да валанцёраў БРСМ.

Прочитано 560 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан