Выборы - 2018 Любанский район. Артысты ствараюць святочную атмасферу

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:13  |  Источник  Газета "Голас Любаншчыны", Наталля ВІЛЕНТА

Так сталася, што выбары ўспрымаюцца людзьмі не проста як важная палітычная падзея, але і як свята. 


Подробная информация

Сапраўды, на ўсіх ўчастках для галасавання Любаншчыны ў гэты дзень пануе своеасаблівая атмасфера ўрачыстастасці. Выбаршчыкі ідуць, каб аддаць свой голас за кандыдатаў, з добрым настроем і верай у тое, што абраннікі абавязкова апраўдаюць ускладзеныя на іх надзеі. Члены камісій у сваю чаргу на належным узроўні выконваюць даручаную ім місію –ветліва сустракаюць усіх выбаршчыкаў, выдаюць бюлетэні (абавязкова пры прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу), адказваюць на пытанні ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
А, выказаўшы сваё волевыяўленне, кожны жадаючы можа, што называецца, адпачыць душой, паслухаць музыку. Яна гучыць сёння на ўсіх участках для галасавання – ладзяцца канцэртныя праграмы з удзелам самадзейных артыстаў, вакальных і танцавальных гуртоў мясцовых устаноў культуры. Так, напрыклад, на Обчынскім участку для галасавання №27 сваімі патрыятычнымі выступленнямі – песнямі пра Радзімы мілыя куточкі – прысутных радуюць калектывы “Жытніца” і “Верасок” Обчынскага Дома народнай творчасці.

Прочитано 283 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи