Выборы - 2018 Молодечненский район. На памяць пра выбары -- фота з настроем

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:15  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Людміла Цар

Вялікія яркія кветкі «расцвілі» ў лютаўскія дні на Станкабудаўнічым выбарчым участку для галасавання №30, які размешчаны ў памяшканні дарожна-будаўнічага ўпраўлення №49. Яны ўпрыгожылі фотазону, дзе ўсе жадаючыя мелі магчымасць сфатаграфавацца на памяць.


Подробная информация

Участковую камісію, якая не толькі адказна працуе, але і ўвасабляе крэатыўныя ідэі, узначаліла Марына Шчыгло.

-- Наш выбарчы ўчастак немалы, у спісы ўнесена больш за дзве тысячы чалавек. Моладзі ва ўзросце ад 18 да 31 года 375 чалавек, з іх 25 галасуюць упершыню. Юнакі і дзяўчаты актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, размяшчаюць свае здымкі, таму з «прыцэлам» на іх запыты мы і падрыхтавалі фотазону, вырабілі фотарамкі. Сучаснай моладзі не трэба мець пры сабе камеру, дастаткова і мабільнага тэлефона, каб занатаваць моманты жыцця, таму прапанова запатрабаваная, -- гаворыць Марына Мікалаеўна.
Прыемна, калі на ўчастак прыходзяць бацькі з дзецьмі. Неўзабаве хлопчыкі і дзяўчынкі падрастуць, і самі атрымаюць права прагаласаваць, а цяпер яны назіраюць за тым, як гэта робяць іх мамы і таты. Наталля і

Яўгеній Кульбака з дачкой Сашай выхадныя дні заўсёды стараюцца праводзіць цікава. На нядзелю 18 лютага было запланавана шмат разнастайных спраў, але найважнейшая з іх – удзел у выбарах. 

Прочитано 221 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан