Выборы - 2018 Крупский район. У дзень выбараў крупчанам стваралі настрой масленічнымі гуляннямі

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:21  |  Источник  Газета "Крупскі веснік", Татьяна Толкачева

З самай раніцы ў нядзелю, 18 лютага, ля многіх участкаў для галасавання іграла музыка, самадзейныя артысты мясцовых устаноў культуры арганізоўвалі канцэртныя праграмы, а ў аграгарадках  Ігрушка, Худаўцы, Хацюхова, Ухвала, пасёлку Лянок і іншых на провады зімы паклікала свята Масленіца.


Подробная информация

Сёння, у дзень выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, мы пабывалі ў пасёлку Лянок, дзе разгарнулася сапраўдная народная імпрэза. 

– Свята гэтае поўнае жартаў, забаў, асаблівай весялосці, гарэзлівасці і гуллівасці, – зазначыла дырэктар Лянокскага сельскага Дома культуры Каміла Аляксандрава. – Самі бачыце, што жыхары Лянка і блізляжачых населеных пунктаў, ідучы на выбарчы ўчастак, які знаходзіцца ў будынку адкрытага акцыянернага таварыства “Крупскі льнозавод”, не праходзяць міма нас. А тут усіх сустракае народны ансамбль народнай песні “Ляночак”, самыя розныя гульні, сцэнкі, жарты. Зіма, як вядома, не хоча развітвацца з намі, таму ўсе мы паклапаціліся аб тым, каб яе ўлагодзіць і пазабавіць. Але ж усе мы чакаем і гукаем Вясну. І яна – прыгожая, зялёная, у квяцістым вяночку са сваімі Вяснянкамі “хутка прынясе зялёную травіцу і цёплую вадзіцу, каб усе шчаслівыя і працавітыя былі”. І, як вядома, свята маслам не сапсуеш. Таму жадаючыя ласуюцца і блінамі, і блінчыкамі з самымі рознымі начынкамі. Круглыя і гарачыя, яны праслаўляюць вясенняе сонца, якое свеціць усё ярчэй, радуе цяплом. А напрыканцы будзем спальваць пудзіла.

– Міма такога дзеяння не прайсці проста немагчыма, – гаварыла жыхарка пасёлка Лянок Ала Рогава, якая толькі што прагаласавала на выбарчым участку. – Аб правядзенні свята паведамлялі афішы, таму я спецыяльна прымеркавала галасаванне на гэты час. Хацелася і аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты, і папрысутнічаць на цікавым мерапрыемстве. Тым больш, што сёння Даравальная нядзеля і бачу, як у апошні дзень перад Вялікім постам вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб прыступіць да яго з чыстай душой.

Прочитано 359 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район