Выборы - 2018 Дзержинский район. Як галасуюць у Станькава. Фотарэпартаж з выбарчага ўчастка

Першая дзясятка галасуючых на Станькаўскім выбарчым участку № 36 складалася з 10 мужчын і адной жанчыны. Увогуле выбары тут праходзяць у рабочым спакойным рэжыме. У час датэрміновага галасавання прагаласавала амаль 37% выбаршчыкаў.


Подробная информация

Вось гэта ваенная выпраўка!

Першым на ўчастак, які размяшчаецца ў памяшканні Станькаўскага сельвыканкама, прыйшоў жыхар в. Станькава з вуліцы Вайсковай, пенсіянер Ілья Рыгоравіч Ісакаў. Як належыць, паказаў пашпарт, распісаўся і накіраваўся ў кабінку для галасавання.

Толькі пасля таго, як апусціў бюлетэнь у урну, адразу дамоў Ілью Рыгоравіча не адпусцілі – мужчыну чакаў сюрпрыз. Старшыня камісіі Станькаўскага выбарчага ўчастка Ірына Васільеўна Ярашук падзякавала першага галасуючага за актыўнасць  і ўручыла запрашальны білет у цэнтр  экалагічнага турызму “Станькава”.

Супрацоўнік “Узвышша” таксама не пакінула без увагі Ілью Рыгоравіча – як-ніяк, ён прыйшоў галасаваць нават раней васьмі гадзін раніцы і чакаў, пакуль пачне работу камісія. Мала таго, як аказалася, зараз пенсіянер гасцюе ў дачкі ў Дзяржынску і спецыяльна прыехаў у вёску прагаласаваць.

-Я – былы ваеннаслужачы, – адказаў Ілья Рыгоравіч на пытанне журналіста, адкуль такая моцная грамадзянская пазіцыя. ­– За ўсё жыццё не прапусціў ніводных выбараў, заўжды галасаваў. Выхаванне такое: прывык выконваць законы.

На пытанне, чаго чакаюць ад дэпутатаў, адразу некалькі мужчын сказалі, што хацелася б, каб паклапаціліся пра дарогу на вёску Мігдалавічы.

- Гэта даволі густанаселеная вёска, а дарога – яма на яме. Нават маршрутка, што раней хадзіла, цяпер увогуле не ходзіць, а аўтобусы едуць па аб’яздной дарозе, – расказаў жыхар Мігдалавіч Віктар Генадзьевіч Пачкоўскі. – Будзем прасіць дпутата звярнуць на гэта ўвагу.

У рабочым рэжыме

Як расказалі ў камісіі, на тэрыторыі, якую ахоплівае Станькаўскі выбарчы ўчастак, усяго пражывае 1954 выбаршчыка. З іх 15 чалавек будуць галасаваць упершыню, а самаму шаноўнаму выбаршчыку, Яніне Браніславаўне Біруля, якая пражывае ў в. Сівожанка, – 97 гадоў.

У час датэрміновага галасавання 732 чалавекі ўжо аддалі свае галасы абраным дэпутатам.

Працуе ў выбарчай камісіі 17 чалавек. Гэта нямала, бо і сельсавет вялікі, у яго ўваходзіць 40 населеных пунктаў. Тыя, хто прыйсці на ўчастак самастойна ўжо не могуць, прагаласуюць на даму. Яшчэ да 9 гадзін раніцы ў розныя бакі сельсавета накіраваліся тры машыны з членамі камісіі і выбарчымі урнамі.

Па словах старшыні Станькаўскага сельвыканкама Наталлі Іванаўны Даўгалапцевай, напярэдадні выбараў дэпутаты правялі актыўную агітацыйную работу на ўчастку.

– У нас тут учора Масленіца была, кандыдат у дэпутаты Юрый  Клімаш прыняў актыўны ўдзел у свяце, – расказала Наталля Іванаўна. – У час  перадвыбарнай кампаніі Алег Навіцкі наладжваў пікет, сходы. А Лідзію Драчынскую людзі даўно добра ведаюць: часта сустракаецца з імі, ўзначальвае цэнтр творчасці. І яна, і дачка – самадзейныя артысткі, без якіх рэдка абыходзіцца які-небудзь канцэрт.

Дарэчы да дня выбараў самадзейныя артысты Станькаўскага Дома культуры таксама падрыхтавалі канцэрт.

Прочитано 666 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан