Выборы - 2018 Слуцкий район. Галасуюць упершыню

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:49  |  Источник  Газета "Слуцкі край"

Навучэнка Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Наталля Корзун упершыню прымае ўдзел у выбарчай кампаніі

На ўчастак для галасавання №15, які  размешчаны ў сярэдняй школе №9 у Слуцку, яна прыйшла разам са сваім маладым чалавекам. Для Антона Урадава, навучэнца Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, гэта таксама першыя выбары. Падзея важная і  хвалюючая. 


Подробная информация

– Моладзь абавязкова павінна прымаць удзел у галасаванні. Будучыня за намі, таму лічым, трэба  выказаць сваё волевыяўленне, – гаворыць Наталля. – Я прачытала інфармацыю пра кожнага з кандыдатаў, выбрала. Цяпер пойдзем з Антонам на яго ўчастак. Пэўна, наведаем і галерэю мастацтваў імя У.С. Садзіна, на ўчастку далі запрашэнне. 

На ўчастку №15 працуе буфет, можна пачаставацца рознай выпечкай, набыць садавіну, гародніну, мясныя вырабы. Выстаўлены творчыя работы навучэнцаў школы. 
Прочитано 453 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи