Выборы - 2018 Любанский район . Хворыя – таксама выбаршчыкі

Воскресенье, 18 февраля 2018 15:51  |  Источник  Газета "Голас Любаншчыны", Светлана МИГУН

Сёння па ўсёй краіне выбаршчыкі спяшаюцца ажыццявіць свае канстытуцыйнае права і аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты абласных і раённых Саветаў. 


Подробная информация

На жаль, ёсць сярод іх і тыя, хто з-за дрэннага стану здароўя не зможа трапіць на свой участак. Аднак, гэта зусім не значыць, што жыхары нашай краіны, што зараз знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ва ўстановах аховы здароўя, не змогуць выканаць грамадзянскі абавязак. Так, ужо а дзясятай гадзіне раніцы пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы наведалі члены выбарчай камісіі Кастрычніцкага ўчастка №1 г. Любані, якія прапанавалі хворым прыняць удзел у адной з галоўных палітычных падзей краіны. Больш за восемдзесят грамадзян аказаліся падчас асноўнага дня галасавання шпіталізаваны, і кожнаму з іх, нават прыкаваным да ложкаў, удзялілі ўвагу. Для некаторых выбаршчыкаў такі вопыт далёка ня першы. Як расказаў адзін з пацыентаў, Аляксандр Мацукоў са Старых Юрковіч, неяк так здарылася, што і падчас мінулых і пазамінулых выбараў ён таксама знаходзіўся на лячэнні ў бальніцы. Спадзяёмся, што на наступныя здароўе дазволіць Аляксандру Максімавічу прагаласаваць ужо на сваім участку.

Прочитано 235 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан