Выборы - 2018 Березинский район. За тых, каму давяраем

Воскресенье, 18 февраля 2018 16:06  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Анатоль ПАЛЫНСКІ

Менавіта так выказаў сваю пазіцыю выбаршчыка жыхар г. Беразіно Сяргей Віктаравіч Масюк пасля таго, як разам з жонкай Алінай Іванаўнай прагаласаваў на сваім участку і завітаў на арганізаваны з нагоды Масленіцы кірмаш каля раённага цэнтра культуры. 


Подробная информация

Разам чакалі дзяцей, якія павінны былі падысці сюды ж. Дарэчы, шмат было ў гэты дзень людзей на цэнтральнай плошчы горада. Прываблівалі гараджан і багатыя гандлёвыя рады, і гучная музыка, і казачныя звераняткі, на фоне якіх можна было зрабіць цудоўнае сэлфі.

— Вось і мы толькі што сфатаграфаваліся з імі разам з нашай сямімесячнай дачушкай Валерыяй, — расказваюць Вячаслаў Мікалаевіч і Юлія Юр’еўна Рыбачонкі. – Прагаласавалі ўжо. Пойдзем зараз прысмакі выбіраць. Настрой добры, святочны, яго сёння акрамя выбараў узнімаюць і Масленіца, і Даравальная нядзеля. А добры настрой – залог таго, што ўсё будзе цудоўна.

А вось яшчэ адна пара: Мікалай Андрэевіч і Таццяна Аляксандраўна Халецкія. Яны, як і многія іншыя выбаршчыкі, прыйшлі на ўчастак сям’ёй.

— Галасую далёка ўжо не першы раз, — кажа Мікалай Андрэевіч, — і за сваё жыццё ні разу не прапусціў выбары. Для мяне гэта не толькі важная падзея, але і свята, адчуванне якога захавалася з даўніх часоў. Таму і прыходжу на выбары менавіта ў асноўны дзень галасавання. – Інакш страчваецца сам момант урачыстасці. А тут яшчэ і Масленіца. Можна купіць усялякія прысмакі. Вось толькі бліны набываць не стану: лепш за маю жонку іх пячы ніхто не ўмее!

Тамара Васільеўна Новікава пакуль не прагаласавала.

— Гадзін у 16 буду ісці ў царкву – абавязкова прагаласую. Інакш нельга. А пакуль што забягу дамоў, наведаюся да сватоў – сёння ж Даравальная нядзеля, папрасіць прабачэння трэба. А пакуль што, па хаду, набыла на выставе народных рамёстваў кошык ручной работы. Будзе ў чым кулічы насіць у царкву.

…На плошчы ва ўсю ішоў святочны гандаль, гучала музыка, а ў паветры адчуваўся веснавы пах. Зіма хутка завершыцца.

Прочитано 345 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи