Выборы - 2018 Молодечненский район. У першай палове дня – стопрацэнтная яўка

Воскресенье, 18 февраля 2018 16:10  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Алег Бяганскі

Такая выбарчая актыўнасць на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў была зафіксавана 18 лютага на закрытым другім бальнічным участку для галасавання №13, які аб’ядноўвае дзіцячую бальніцу і бальніцу №2.


Подробная информация

Згодна з заканадаўствам, галасаванне на «закрытых» участках праводзіцца толькі ў асноўны дзень выбараў. Пры гэтым вынікі падводзяцца, калі прагаласавалі ўсе ўнесеныя ў спіс выбаршчыкі. Такіх на ўчастку было 153 чалавекі. Да тых, хто не мог прыйсці на стацыянарны выбарчы ўчастак у фае бальніцы №2 самастойна, члены камісіі наведаліся ў палату. Таксама быў арганізаваны выбарчы абход з пераноснай урнай у дзіцячую бальніцу.

За ходам волевыяўлення сачылі назіральнікі ад БРСМ, РГА «Белая Русь» і прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Заўваг і нараканняў з іх боку не было.

-- Выбаршчыкі мелі магчымасць загадзя азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, -- адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Людміла Джурава. – Інфармацыйныя матэрыялы размяшчаліся на спецыяльным стэндзе. Былі яны таксама ва ўсіх аддзяленнях установы аховы здароўя. Такім чынам, людзі рабілі свой выбар свядома і ахвотна. Давер да кампаніі дадавала і празрыстая урна для галасавання на стацыянарным участку. Дарэчы, выкарыстоўваецца яна ў другі раз.  

Людміла Яўграфаўна падкрэсліла, што ў час выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў на ўчастку №13 людзі галасавалі за прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы па тых акругах, да якіх адносіцца ўчастак, а не за тых, дзе выбаршчыкі зарэгістраваныя. Аднак гэта не перашкодзіла выбарчай актыўнасці. Мы ж усе жывём у адным раёне, які ўваходзіць у склад Мінскай вобласці. Таму народныя выбраннікі будуць вырашаць агульныя пытанні.

Прочитано 261 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан