Выборы - 2018 Узденский район. Выбары і бяспека

Сёння – выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Жыхары нашага горада спяшаюцца выканаць свой грамадзянскі абавязак. У сваю чаргу выратавальнікі ў такі важны для жыхароў райцэнтра дзень вырашылі нагадаць выбаршчыкам правілы бяспекі на кожны дзень. Размясціўшыся каля выбарчых участкаў, супрацоўнікі пажарнай службы праводзілі растлумачальную работу.


Подробная информация

Так, напрыклад, у рамках рэспубліканскай акцыі МНС “Бяспека – у кожны дом” яны нагадалі пра неабходнасць захоўвання правіл пажарнай бяспекі ў быту, забеспячэнне бяспечных умоў пражывання дзяцей і людзей пажылога ўзросту. Кожнаму, хто знайшоў хвілінку і затрымаўся каля прафілактычнай пляцоўкі, выратавальнікі ўручалі ўлёткі, памяткі, буклеты. Разам адпрацавалі і алгарытм паводзін на выпадак узнікнення пажара, прыгадалі нумары тэлефонаў эстранных служб.

Адметнасцю прафілактычнай пляцоўкі каля кінатэатра “Кастрычнік” стала дэманстрацыя магчымасцей сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Тым часам кожны жадаючы скарыстаўся магчымасцю прымерыць баёўку агняборцаў і сфатаграфавацца за рулём пажарнай аўтацыстэрны.

Прочитано 330 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан