Выборы - 2018 Молодечненский район. Царква і дзяржава – у адзінстве

Воскресенье, 18 февраля 2018 16:44  |  Источник  Газета "Маладзечанская газета", Ірына Рабушка

Свята Масленіцы наладзілі на Студэнцкім выбарчым участку №24, які размяшчаецца ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Зранку повары сталовай гэтай установы адукацыі развялі цеста на 16 кілаграмаў мукі і 40 яек, дадалі кефіру, праўда, не рассакрэцілі, колькі, каб захаваць у тайне фірменны рэцэпт. Сярод выбаршчыкаў былі епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, а таксама протаіерэй Віталій  Багданёнак.


Подробная информация

Нават назва выбарчага ўчастка гаворыць сама за сябе. Ён з’яўляецца адным з самых «маладых» на Маладзечаншчыне. Тут 1564 выбаршчыкі, пераважна гэта насельнікі двух інтэрнатаў -- ад названай  установы адукацыі і УП «Камунальнік», а таксама жылых дамоў мікрараёна №10. 432 чалавекі аддалі свае галасы датэрмінова. Больш за 170 юнакоў і дзяўчат упершыню прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі. 

Як вядома, у нядзелю па ўсёй краіне ўчасткі адкрыліся ў 8.00. З самага ранку галасаванне на Студэнцкім  ішло актыўна. Першы чалавек прыйшоў ужо ў 8.05.

Сярод выбаршчыкаў былі епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, а таксама протаіерэй Віталій  Багданёнак, якія не маглі не прыняць удзел у важнай кампаніі. Епіскап заўважыў, што царква і дзяржава – адзінае цэлае. І не варта раздзяляць гэтыя паняцці. Трэба жыць з чыстым сэрцам, у згодзе з верай і са спакойным сумленнем выконваць грамадзянскі абавязак. 

Бліжэй да абеду прадстаўнікі выбарчай камісіі накіраваліся на «галасаванне на даму». Такую магчымасць пажадалі скарыстаць звыш 30 чалавек, пераважна па прычыне дрэннага здароўя. Гэты спіс  будзе абнаўляцца да 18.00.

… Старшыня выбарчай камісіі дарэктар Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Дзмітрый Богдан зазначыў, што на ўчастку работа прадумана да дробязей. Камісіі сядзець без справы не даводзілася. У  яе складзе 9 чалавек, задзейнічаны прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу, таварыства Чырвонага Крыжа, аб’яднання ветэранаў, ГА «Белая Русь». 

Таксама працавалі мясцовыя назіральнікі ад грамадскіх арганізацый і дзве давераныя асобы ад дэпутатаў.

Яркую творчую праграму падрыхтавалі для выбаршчыкаў навучэнцы каледжа. Але, безумоўна, «изюминкай» стала Масленіца з абрадавымі песнямі і танцамі. Да свята далучыліся і тыя, хто прыйшоў на суседні Спартыўны ўчастак №25, які таксама размяшчаецца ў гэтай установе адукацыі. Акрамя таго, навучэнцы арганізавалі шэраг майстар-класаў -- па вырабе «цукровага аздаблення» для кандытарскіх вырабаў, карвінгу (мастацкай нарэзцы агародніны, фруктаў), спосабах складвання сурвэтак і дызайне пазногцяў.

Прочитано 310 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан