Выборы - 2018 Березинский район. І Ў 80 гадоў на выбары з хваляваннем

З задавальненнем і, як не дзіўна, з хваляваннем за столькі гадоў, ішоў на свой выбарчы ўчастак №4, размешчаны ў сярэдняй школе №3 горада Беразіно, 80-гадовы ветэран працы Іван Іванавіч Самец.


Подробная информация

— Амаль усю ноч не спаў, — дзяліўся перажываннямі Іван Іванавіч, — думаў, дайду ці не дайду сам. Раніцай падняўся, пахадзіў па двары, адчуў, што хопіць сіл.

— Патрэбна было патэлефанаваць нам, каб прыслалі за Вамі машыну, або членаў нашай выбарчай камісіі – прагаласавалі б на даму, — уключыўся ў размову старшыня выбарчай камісіі Генадзь Расціслававіч Калінка.

— Ды не, самому хочацца. Колькі жыву, на выбары іду. Мне ўжо 80 гадоў, 43 гады працаваў у меліярацыйнай сістэме, аб’ездзіў раён. Усюды сам прывык, і ўжо тым больш хадзіць на выбары. А кандыдатаў у дэпутаты ведаю, дастойныя людзі.

— Да мясцовых дэпутатаў даводзілася звяртацца?

— Не без гэтага. Просты прыклад: жыву на вуліцы Ульянава, побач з ракой, вясной вада на ўчастку стаіць. Звярнуўся да дэпутата, ён дапамог. Ды хіба мала іншых гаспадарчых пытанняў?

Выказаў Іван Іванавіч і шмат іншых меркаванняў на карысць дэпутатаў і выбараў увогуле. У савецкі час яны заўсёды асацыіраваліся са святам. І сёння гэта не проста тое, ранейшае, адчуванне. Гэта як заўсёды значная падзея. І адчуванне тваёй асабістай неабходнасці і важнасці твайго голасу, ад якога нямала залежыць. Прыемна, што на ўчастку вітаюць, маладыя людзі прапаноўваюць дапамогу, каб падняцца па прыступках, шматлікіх знаёмых сустрэнеш. Ды ў буфет Іван Іванавіч абавязкова заходзіць, нельга на свята не парадаваць сябе чым-небудзь смачным.

Прочитано 634 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан