Выборы - 2018 Столбцовский район. Стварыць настрой – такая задача

У дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў актыўна працуюць работнікі культуры і гандлю. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падрыхтаваны афішы і размешчаны на выбарчых участках.


Подробная информация

Калектывы мастацкай самадзейнасці раёна з канцэртнымі праграмамі выехалі на 32 выбарчыя ўчасткі. Актыўна працуюць самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры, Старасвержанскага цэнтра культуры, Навасвержанскага, Дзераўнянскага, Любкаўшчынскага, Шашкоўскага, Засульскага, Наваколасаўскага, Горкаўскага, Вішнявецкага, Рубяжэвіцкага дамоў культуры, Цясноўскага клуба, Слабадскога клуба-бібліятэкі, Стаўбцоўскай, Наваколасасўкай, Старасвержанскай, Шашкоўскай, Дзераўнянскай дзіцячых школ мастацтваў. На выбарчых участках арганізаваны выставы народных промыслаў, у гэтым пастараўся Стаўбцоўскі цэнтр народнай творчасці. Музыка, песні суправаджаюць выбаршчыкаў, што стварае адпаведны настрой.

Работнікі райспажыўтаварыства таксама пастараліся ўнесці свой уклад у належную арганізацыю работы выбарчых участкаў гандлёвым абслугоўваннем выбаршчыкаў. На гарадскіх і сельскіх выбарчых участках быў арганізаваны выязны гандаль, працуюць буфеты. У асартыменце гандлёвых кропак шырока прадстаўлена і прадукцыя ўласнай вытворчасці – кулінарныя стравы і кандытарскія вырабы. Да гандлёвага абслугоўвання на выбарчых участках супрычыніліся працаўнікі кафэ, рэстаранаў, гарадскіх і вясковых магазінаў.

На здымках: настрой ствараюць “Коласавы землякі”; мастацкія работы на выставе ў раённым Цэнтры культуры.

Прочитано 384 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан