Выборы - 2018 Узденский район. Чырвоны Крыж дапаможа!

Воскресенье, 18 февраля 2018 16:49  |  Источник  Газета "Чырвоная зорка", Вера ЛУКАШЭВІЧ

Выбарчая кампанія ў самым разгары. Паўсюдна на ўчастках для галасавання многа людзей – маладых і ва ўзросце. Кожны імкнецца прагаласаваць за свайго дэпутата, бо разумее – кожны голас мае вагу і будзе ўлічаны.


Подробная информация

Аднак не кожны чалавек можа прыйсці на выбарчы ўчастак – з-за хваробы ці па іншай прычыне. Такія, зразумела, будуць галасаваць на даму. Разам з тым ёсць і тыя, хто хоць з кіёчкам, але ўсё ж тупаюць да ўчастка. Такіх людзей на парозе СШ № 1 імя А. Пушкіна, дзе размешчаны ўчастак для галасавання № 3, сустракаюць валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Максім Каравацкі і Ірына Якімовіч. Яны і дзверы шырэй расчыняць, і правядуць да месца, дзе размясціліся члены выбарчай камісіі.

– Гэта выбарчая кампанія, дзе мы з Кацяй задзейнічаны ў якасці валанцёраў, у нашай практыцы першая, хаця ў дабрачынных акцыях Чырвонага Крыжа ўдзельнічаем пастаянна, – гаворыць Максім. – Спачатку трошкі хваляваліся, але людзі прыходзяць сюды з усмешкамі на твары, ды і бацькі знаёмых, сяброў ідуць прагаласаваць. Убачыўшы нас, кажуць: “Малайцы, што не застаецеся ў баку ад грамадскага жыцця”, таму мы хутка асвоіліся. Значыць, і наша місія – патрэбная.

Прочитано 351 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район