Выборы - 2018 Молодечненский район. Кошык пажаданняў і сувенір кожнаму сотаму выбаршчыку

Мнагалюдна было ў асноўны дзень галасавання  18 лютага ў СШ №11, дзе размешчаны два ўчасткі для галасавання: на першым паверсе -- Будаўнічы №18, на другім – Юбілейны №19. Увогуле на іх налічваецца каля пяці тысяч выбаршчыкаў.


Подробная информация

Аб тым, як праходзіць галасаванне, мы пагаварылі са старшынёй выбарчай камісіі Юбілейнага ўчастка №19 Алай Баравік. Для Алы Уладзіміраўны гэта першыя выбары ў якасці старшыні, раней яна працавала сакратаром камісіі. Мікрараён школы і многіх яго жыхароў яна добра ведае, бо з’яўляецца намеснікам дырэктара СШ №11 па вучэбнай рабоце. Расказвае, што з 2344 выбаршчыкаў 666 прагаласавалі датэрмінова. А 18 лютага першым прыйшоў на ўчастак ваенны пенсіянер Іван Жыхар, яму ўручылі на памяць пра гэту знамянальную падзею энцыклапедыю. Невялікія сувеніры прадугледжаны і для кожнага сотага выбаршчыка. Акрамя таго, для 17 маладых людзей, якія галасуюць упершыню, таксама падрыхтаваны прэзенты. Папулярнасцю карыстаўся і «Кошык  пажаданняў» ад БРСМ, з якога можна было пачаставацца цукеркамі з прымацаванымі да іх  добрымі пажаданнямі.

Ала Уладзіміраўна адзначае, што напярэдадні і непасрэдна ў дзень выбараў у камісію звярнулася каля 70 чалавек, якія з-за стану здароўя не маглі прыйсці на ўчастак. Да іх члены камісіі выязджалі на дом з пераноснымі урнамі для галасавання.

Якраз у час нашага візіту яны  вярнуліся з аб’езду, старшыня камісіі апячатала урну да заканчэння выбараў. Пасля абеду планаваўся яшчэ адзін аб’езд па дамах. 

Нельга было не заўважыць, што многія выбаршчыкі не спяшаліся з участка дамоў. Адны затрымліваліся ля стала, дзе праводзіла майстар-клас па вырабе папяровых кветак настаўніца мастацтва СШ №11 Дзіна Пратасевіч, іншыя скіроўваліся ў буфет, які на ўвесь час выбараў – з 8.00 да 20.00 -- разгарнуў «Еўраопт». Нямала слухачоў было на канцэрце, што наладзілі таленавітыя выхаванцы дзіцячага цэнтра культуры «Расток».

Прочитано 410 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан