Выборы - 2018 Пуховичский район. Ветэран зрабіў свой выбар

Воскресенье, 18 февраля 2018 17:17  |  Источник  Газета "Пухавiцкiя навiны", Алена Іванова

Юбілейны медаль, які выпусцілі да 100-ддзя Узброеных Сіл Беларусі, работнікі Турынскага сельскага Савета першым ўручылі адзінаму ветэрану і інваліду Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Аляксандру Ніканчыку, якому хутка споўніцца 95 гадоў.


Подробная информация

— Я ваяваў на 3-м Беларускім фронце з 1944 года. Двойчы быў паранены. І вестку пра перамогу атрымаў у шпіталі, у Германии,— кажа Аляксандр Сямёнавіч, сціскаючы ў руках трохі нечаканую ўзнагароду і дзівячыся колькасці гасцей, якія апынуліся ў нядзельны лютаўскі дзень у яго доме.

А госці прыйшлі не толькі з нагоды ўзнагароджання ветэрана, але і ў сувязі з выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Члены ўчастковай камісіі Турынскага выбарчага ўчастка № 37 прывезлі Аляксандру Сямёнавічу бюлетэні, патлумачылі, за каго ён можа прагаласаваць.

Свой выбар ветэран зрабіў за добра вядомых яму людзей і сказаў, што ніколі не дазваляў сабе не ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Таму вельмі добра, што сёння тыя грамадзяне, што не маюць сілы наведаць участак для галасавання, могуць галасаваць дома.

Прочитано 537 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район