Выборы - 2018 Узденский район. Галасавалі дома

—Добры дзень, Валянціна Мікалаеўна! Ці можна да Вас? – пастукаўшы ў дзверы дома на ўскраіне вёскі Зенькавічы, член камісіі ад выбарчага ўчастка № 9 Іна Рамановіч адчыніла дзверы ў сенцы, дзе ўжо стаяла гаспадыня. Услед з перасоўнай урнай зайшоў і Сяргей Навакоўскі.


Подробная информация

—А як жа, калі ласка. Я вас адразу, як машына пад’ехала, заўважыла. З раніцы чакаю. Трэба ж прагаласаваць, ніводных выбараў не прапусціла. А мне ж у маі 90 гадочкаў будзе. Раней сама на ўчастак прыходзіла, а цяпер ужо цяжка. Дзякуй, што прыехалі, уважылі старасць.

Пакуль члены камісіі даставалі бюлетэні, спісы выбаршчыкаў, В. Ліпай паспела расказаць пра тое, як да вайны скончыла пяць класаў школы, усё жыццё адпрацавала ў калгасе “Уздзенскі”, атрымала медаль “За доблесную працу”, прычакала дзяцей, унукаў, праўнукаў. Нягледзячы на ўзрост, мела ўяўленне пра тое, чые прозвішчы ў бюлетэнях (ёсць там і доктар, і журналіст, і настаўнік, і прадпрымальнік), і хто варты яе выбару.

Выказалі жаданне галасаваць на даму яшчэ 10 яе аднавяскоўцаў, у асноўным гэта людзі, якім за семдзесят гадоў. Л. Хваль не ходзіць, Т. Азаркевіч – інвалід па зроку. У вёсцы Чурылава такіх аказалася 68 (у тым ліку і інвалід па зроку В. Гайгераў, і У. Язеў 1938 года нараджэння), у Борках – 62 (С.Чаглей і В. Курневіч, якім па 77 гадоў, крыху маладзейшая Н. Кухарэвіч).

Транспарт для дастаўкі членаў камісіі з урнай да выбаршчыкаў выдзяліла ААТ “Уздзенскі”. Паслугай галасавання на даму скарыстаецца за дзень звыш 130 грамадзян з 704, занесеных у спісы выбаршчыкаў участка.

Прочитано 605 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан