Выборы - 2018 Червенский район. Галасаванне ў бальніцы: прадугледжана і такая магчымасць

Воскресенье, 18 февраля 2018 17:24  |  Источник  Газета "Раённы веснік", Таццяна МАРЦЬЯНАВА

Як паведаміла старшыня камісіі Бальнічнага выбарчага ўчастка Ірына Астапенка, да 12 гадзін  тут прагаласавалі ўжо 76 чалавек з 81-го ўнесенага ў спісы. Тыя, хто не меў магчымасці прыйсці ў актавую залу бальніцы, дзе было ўсё падрыхтавана да выбараў, маглі зрабіць гэта непасрэдна ў палатах.


Подробная информация

Таццяна Чарнаушка не планавала гэты дзень сустрэць у бальніцы (жанчына знаходзіцца разам з сынам на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні), але жыццё ўнесла свае карэктывы.

– Добра, што створана такая магчымасць, — гаворыць жанчына, — калі знаходзішся нават ў бальніцы, быць разам з краінай у адказны час.

Яна паведаміла таксама, што задаволена якасцю медыцынскіх паслуг, якія аказваюць сыну, прафесійным лячэннем, увагай, клопатам і ветлівасцю персанала, дзякуе ім за тое, што здароўе сына паступова ідзе на папраўку, а яна хутка сустрэнецца са сваімі калегамі з Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя, дзе працуе юрыстам.

Прочитано 375 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи