Выборы - 2018 Узденский район. Тройчы – васямнаццаць

Воскресенье, 18 февраля 2018 17:45  |  Источник  Газета "Чырвоная зорка", Вера ЛУКАШЭВІЧ

18 лютага 2018 года… Гэты дзень ў памяці Сяргея Караля з вёскі Сямёнавічы застанецца надоўга. Чаму? Па-першае, юнаку споўнілася 18 гадоў. Па-другое, ён атрымаў права голасу – прычым не толькі перад роднымі, але і перад краінай уцэлым. Цяпер і яго голас можа многае змяніць.


Подробная информация

Дзень свайго паўналецця юнак вырашыў цалкам не праводзіць у кампаніі родных і сяброў. Ён паспяшаўся ў школу, у якой вучыўся, бо там знаходзіўся выбарчы ўчастак. Прыветліва былога вучня сустрэлі члены камісіі. Старшыня Ала Быліна павіншавала Сяргея з днём нараджэння, уручыла падарунак. Атрымаўшы бюлетэнь, Сяргей прайшоў за штору ў кабінку. Выйшаўшы, накіраваўся да ўрны, куды і апусціў складзеныя папалам лісты.

Выйшаўшы на вуліцу, юнак трохі расказаў пра сябе:

– У гэтай школе я вучыўся, праўда, толькі да дзявятага класа, бо яна базавая. Потым у Магільна ездзіў. Мне прыемна было сёння сустрэцца з Алай Эдуардаўнай, тым больш пачуць ад яе цёплыя словы віншавання. Яна заўсёды была такая ўважлівая да сваіх вучняў.

Цяпер Сяргей рэдка бывае ў роднай вёсцы, толькі на выхадныя прыязджае сюды са сталіцы – вучыцца ў тэхналагічным універсітэце.

– А чаму лясную справу абраў у якасці будучай прафесіі? – пацікавіліся.

– Яна мне падабаецца. Калі перайшоў у Нёманскую школу, там гурток дзейнічаў, ды і сувязь школы з лясніцтвам там добра наладжана. Удзельнічаў у розных акцыях, нават ролю ляснічага на сябе прымераў. Гэта ж так цікава і пазнавальна! Таму і вырашыў паступаць толькі ў БНТУ. І не шкадую. Гэта сапраўды маё.

Прочитано 347 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи