Выборы - 2018 Слуцкий район. Работа выязных гандлёвых кропак арганізавана на ўчастках для галасавання ў Слуцкім раёне

Воскресенье, 18 февраля 2018 18:16  |  Источник  Газета "Слуцкі край"

Работа выязных гандлёвых кропак з шырокім асартыментам прадукцыі грамадскага харчавання, харчовых тавараў, агародніны і садавіны з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі арганізавана на ўчастках для галасавання ў Слуцкім раёне. 


Подробная информация

Кулінарную прадукцыю, мясныя вырабы і бліны (Масленіца ж) прапанавалі случчанам, напрыклад, у буфеце КУП «Слуцкгандаль» (магазін №42), размешчаным на ўчастку для галасавання №30.

– Сёння гандлёвая надбаўка складае толькі 10 працэнтаў, – патлумачылі прадаўцы. – Буфеты ад нашага прадпрыемства працуюць і на іншых участках для галасавання. 

Эмілія Іосіфаўна пасля галасавання наведала буфет. А Святлана Пятроўна спецыяльна прыйшла, каб бліноў дзецям купіць.

Прадукцыю ўласнага прыгатавання прапануюць на ўчастку для галасавання №14 прадаўцы філіяла «Ваенсервіс». 

Выязныя буфеты таксама арганізавалі КУП «Універмаг «Слуцк», «Слуцк-Усход», УП «Слуцкая база аблспажыўсаюза», іншыя гандлёвыя арганізацыі і перапрацоўчыя прадпрыемствы Случчыны.

Прочитано 363 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи