Выборы - 2018 Узденский район. Назіранне за выбарамі павышае давер насельніцтва

Воскресенье, 18 февраля 2018 18:29  |  Источник  Газета "Чырвоная зорка", Вера ЛУКАШЭВІЧ

Пра тое, што ўнутранае назіранне за ходам галасавання з’яўляецца неад’емнай часткай любой выбарчай кампаніі ў нашай краіне, не па чутках ведаюць Клаўдзія Антонаўна РОГАВА і Анатолій Канстанцінавіч ЯКУЦЕНКА. На рахунку гэтых назіральнікаў – не адны выбары: прэзідэнцкія, парламенцкія, мясцовыя… Таму свае правы і абавязкі гэтыя людзі ведаюць на выдатна.


Подробная информация

Вось і сёння Клаўдзія Рогава і Анатолій Якуценка, як кажуць, зноў на баявым дзяжурстве: уважліва сочаць за выкананнем выбарчага заканадаўства на выбарчым участку. Абодва перакананы: назіранне павышае давер насельніцтва да такой важнай кампаніі – як выбары.

– Мы назіраем за ходам выбараў з боку, не ўмешваючыся ў працэс волевыяўлення людзей. Галоўнае, каб кожны з выбаршчыкаў галасаваў за сябе, – адзначае Клаўдзія Антонаўна. – І ведаеце, выбаршчыкі ў нас граматныя, удзельнічаюць у выбарах асэнсавана, і ніхто з іх не жадае дапускаць парушэнняў заканадаўства. Таму ўсё на ўзроўні.

Прочитано 382 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район