Выборы - 2018 Копыльский район. На Копыльщине пожилые избиратели используют возможность голосовать на дому

Воскресенье, 18 февраля 2018 18:30  |  Источник  Газета "Слава працы", Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Бываюць сітуацыі, калі прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не атрымліваецца па ўважлівай прычыне. У такіх выпадках грамадзянам даецца права прагаласаваць па месцы знаходжання.


Подробная информация

Такой магчымасцю скарысталіся выбаршчыкі Навасёлкаўскага ўчастка для галасавання № 32 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, большасць з якіх — людзі паважанага ўзросту.

Любоў і Васіль Лобаны амаль 50 гадоў жывуць у ладзе і згодзе ў вёскі Навасёлкі. Любоў Іванаўна і Васіль Рыгоравіч шмат гадоў працавалі на карысць роднага сельгаспрадпрыемства. Падчас наведвання толькі добрыя словы гучалі ў адрас мясцовай улады і дэпутатаў, якія клапоцяцца пра людзей сталых, актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў Цімкавіцкага сельсавета. Не па чутках ведае пра ролю народных выбраннікаў Любоў Іванаўна: самой даводзілася быць дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Таму сям’я ўвогуле не магла застацца ўбаку ад выбарчай кампаніі. Але сталы ўзрост і здароўе не дазволілі самім прыйсці на выбарчы ўчастак  — скарысталіся правам прагаласаваць дома.

Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі Навасёлкаўскага ўчастка для галасавання № 32 Жанна Лобан, увогуле такую магчымасць выкарыстаў 41 выбаршчык. «У сувязі з тым, што ў вёсках пражывае шмат людзей сталага ўзросту, паступалі звароты з просьбай прагаласаваць па месцы іх знаходжання. Для гэтага ў нас арганізаваны выезд на дом да выбаршчыкаў, каб яны змаглі скарыстацца сваім грамадзянскім правам. Людзі сталага ўзросту заўсёды ўдзельнічаюць у выбарах. Увогуле, кампанія праходзіць арганізавана. З аўторка па суботу ўключна прагаласавала больш за 50% грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Сёння арганізаваны падвоз людзей з бліжэйшых вёсак. Для ўдзельнікаў кампаніі на ўчастку працаваў выязны гандаль, дзе ўсе грамадзяне змаглі набыць розную прадукцыю, а таксама была падрыхтавана канцэртная праграма. Актыўна ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі і назіральнікі, якія сочаць за ходам галасавання».

Прочитано 264 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан