Выборы - 2018 Воложинский район. Аб’ядналіся кірмаш і масленіца…

Воскресенье, 18 февраля 2018 18:33  |  Источник  Газета "Працоўная слава", Сяргей САДОЎСКІ

Кірмашы ў нашым райцэнтры ладзяцца дастаткова часта. Не стаў выключэннем і асноўны дзень выбарчай кампаніі.


Подробная информация

На плошчы Свабоды Валожына размясціўся “палатачны гарадок”, дзе прадукцыю на дапытлівы густ пакупніка прадаставілі ўстановы гандлю, прамысловыя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, а таксама рамеснікі. Кожны наведвальнік знайшоў тавар па душы і кашальку! Ад вільготнасці і марозу здорава ратавалі ўха і шашлыкі, якія гатавалі ў рэжыме “онлайн” прадстаўнікі грамхарчу райспажыўтаварыства.

Разам з работай кірмашу прайшло і святкаванне Масленіцы – старажытнага свята, звязанага з культам прыроды. Ініцыятарамі і арганізатарамі забаў выступілі артысты народнага гурта народнай песні “Сваякі” РЦК, а таксама ўдзельнікі творчага калектыва Сакаўшчынскага дома культуры. Карагоды, спевы, танцы і, вядома ж, частаванне свежымі духмянымі блінамі, з задавальненнем падтрымалі і малыя, і дарослыя жыхары райцэнтра.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама ўнеслі долю пазітыву. Цікаўная дзятва агледзела і памацала баявы рыштунак выратавальнікаў, пасядзела за рулём аўтацыстэрны, паўдзельнічала ў міні-віктарыне па правілах пажарнай бяспекі, вынікам якой стала ўручэнне сувеніраў. Таксама ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць сфатаграфавацца і пагарэзіць з роставай лялькай пажарніка.

Прочитано 298 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Наша задача людям помогать…»

11.09.2018
Агрогородок Прилуки, Минский район