Выборы - 2018 Минский район. У хатніх умовах і з поўнай адказнасцю

Для інвалідаў, пажылых людзей, а таксама для тых, хто па стане здароўя не можа прыйсці на  выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, арганізавана работа выязных камісій.


Подробная информация

На Другім Астрашыцка-Гарадоцкім участку для галасавання №71  працягваюць паступаць заяўкі ад выбаршчыкаў на галасаванне дома.

Нават у хатніх умовах працэдура галасавання праходзіць хвалююча, урачыста і самае галоўнае — законна і правамоцна. Вядзецца асобная ведамасць, а бюлетэні адпраўляюцца ў спецыяльную скрыню.  

Голас за свайго кандыдата аддаў і жыхар вёскі Мар’яліва Мікалай Мікалаевіч Шубадзёраў. Яго наведалі намеснік старшыні выбарчай камісіі Віктар Яўгенавіч Цішкевіч і член камісіі Марыя Рыгораўна Кандраценя.

—    Асабліва прыемна выязджаць да выбаршчыкаў на дом, — адзначыў Віктар Яўгенавіч. — Бо, нягледзячы на сур’ёзны ўзрост ці праблемы са здароўем, людзі імкнуцца выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Заяўкі на галасаванне дома працягваюць прымаць да 18 гадзін. Па званку члены выбарчай камісіі любога ўчастка гатовыя выехаць да выбаршчыкаў.

Прочитано 700 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан